BE RU EN

З надоечы адкрытага моста ў Жыткавіцкім раёне ўпаў аўтамабіль

  • 11.01.2019, 14:34

За стырном была дзяўчына.

Інцыдэнт адбыўся 9 студзеня каля вёскі Леніна Жыткавіцкага раёна. Па драўляным мосце ехаў аўтамабіль і ўпаў у раку, паведамляецца ў групе ў «Укантакце» НЗ Беларусь, піша tut.by.

Як расказаў адзін з падпісантаў, дзяўчына на Rover пераязджала мост, у аўто лопнула кола, і самаход панесла. На шчасце, кіроўца не пацярпела. Выбрацца з ладна пакамечанага аўто ёй дапамог іншы кіроўца, які праязджаў міма.

Мост праз раку Случ паміж вёскай Ленінам і вёскай Нова-Ленінам зусім новы. Паставілі яго ў канцы лістапада вайскоўцы. З'яўленне новага збудавання развязала праблемы тутэйшых жыхароў, бо раней, каб перабавіцца на іншы бераг, ім трэба было рабіць крук 30 км.

Апошнія навіны