BE RU EN

Сасновіч пазмагаецца з Петрай Квітавай у паўфінале турніру ў Сіднэі

  • 10.01.2019, 17:32

У чвэрцьфінале чэшка пераканаўча перамагла Анжаліку Кербер.

У паўфінале турніру ў Сіднэі Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з Петрай Квітавай. У чвэрцьфінале чэшка пераканаўча перамагла Анжаліку Кербер - 6:4, 6:1, піша «Прессбол».

Летась Анжаліка Кербер перамагла на турніры ў Сіднэі, а ў цяперашнім была пасеяная пад другім нумарам. Петра Квітава - пятая сеяная. А Аляксандра Сасновіч прабілася ў асноўную сетку з кваліфікацыі.

У другім паўфінале сустрэнуцца Эшлі Барці і Кікі Бертэнс.

Абедзве паўфінальныя сустрэчы адбудуцца раніцай пятніцы.

Апошнія навіны