Еўра прадаўжае даражэць
- 10.01.2019, 16:54
Расейскі рубель таннее.
На валютных таргах у Менску 10 студзеня еўра падаражэў, даляр і расейскі рубель патаннелі.
Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.
Даляр патаннеў на Br0,0037 і складае Br2,1532 (на таргах 9 студзеня - Br2,1569 за $1).
Еўра падаражэў на Br0,0133 да Br2,4851 (9 студзеня - Br2,4718 за 1 еўра).
Курс расейскага рубля знізіўся на Br0,0018 да Br3,2148 за 100 расейскіх рублёў (9 студзеня - Br3,2166 за 100 расейскіх рублёў).