BE RU EN

Лукашэнка: Ад падатковага манеўру мы ўжо страцілі $3,6 мільярда

  • 10.01.2019, 16:29

Дыктатар заявіў, што Беларусь прадоўжыць несці страты ад манеўру РФ.

Лукашэнка даручыў ураду кампенсаваць страты рэспубліканскага бюджэту праз падатковы манеўр у нафтавай сферы ў Расеі ва ўсіх кірунках супрацоўніцтва з гэтай краінай, піша БелТА.

Ён адзначыў, што гэтае пытанне патрабавалася б урэгуляваць да 1 студзеня, але ніякай катастрофы праз тое, што яно пакуль не развязанае, на сёння няма. «Страты ад падатковага манеўру ў Беларусі сёлета складуць смешную суму: пры $70 за барэль гэта будзе блізу $400 млн. Гэта не катастрофа. Але мы на гэта пайсці не можам, таму што з 2015 года, калі быў уведзены гэты падатковы манеўр, мы ўжо страцілі $3,6 млрд. Да заканчэння гэтага падатковага манеўру, да 2025 года, мы страцім $10,6 млрд», - прывёў разлікі Лукашэнка.

Апошнія навіны