BE RU EN

Майк Пампэа сустрэўся з прэзідэнтам Егіпта

  • 10.01.2019, 16:02

Візіт дзяржсакратара ЗША прайшоў у рамках турнэ па Блізкім Усходзе.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа сустрэўся ў чацвер з прэзідэнтам Егіпта Абдэлем Фатахам ас-Сісі ў Каіры ў рамках турнэ па Блізкім Усходзе, падчас якога ён спрабуе зняць заклапочанасці, якія ўзнікаюць у амерыканскіх хаўруснікаў, паведамляе «Голас Амерыкі».

Візіт кіраўніка амерыканскай дыпламатыі праходзіць на фоне замяшання ў рэгіёне, выкліканага нечаканым планам адміністрацыі Дональда Трампа вывесці амерыканскія войскі з Сірыі.

Пампэа прыбыў у Каір увечары ў сераду пасля прыпынкаў у Ярданіі ды Іраку. Гэта будзе ягонае самае доўгае турнэ з моманту ўступлення на пасаду.

З 1980 года ўрад ЗША надаваў Егіпту вайсковую дапамогу на суму, большую за 40 мільярдаў даляраў і эканамічную дапамогу сумай 30 мільярдаў даляраў.

Апошнія навіны