BE RU EN

Жыхарка Брытаніі пажартавала пра латарэю - і здабыла вялікую суму

  • 6.09.2018, 9:54

Жарт спраўдзілася праз тры тыдні.

Жыхарка Вялікабрытаніі надумала пажартаваць са свайго мужа, і паведаміла, што нібыта здабыла ў латарэю. А праз тры тыдні сапраўды стала ўладальніцай велізарнай сумы грошай.

Яшчэ ў жніўні 28-гадовая Шарлот Пэрт з горада Уітлсі, графства Кэмбрыджшыр распавяла свайму мужу, што нібыта здабыла ў латарэю 250 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Напраўду гэта быў жарт, піша The Guardian (пераклад - belsat.eu).

Але раптам праз тры тыдні жанчыне сапраўды пашанцавала і яна здабыла мільён фунтаў. Вось толькі гэтым разам муж катэгарычна адмаўляўся паверыць словам жонкі.

Мы часта жартуем адзін з аднаго, - распавёў для выдання муж Шарлот. Калі яна мне казала пра чарговыпоспеху ў латарэі, проста не паверыў і паклаў слухаўку.

Але скрыншот пра здабытак, які ён атрымаў пазней, пераканаў мужчыну, што гэта праўда.

Сям'я плануе за атрыманыя ад здабытку грошы набыць вялікі дом з асобнымі пакоямі для дзяцей.

Апошнія навіны