BE RU EN

Аркадзь Бабчанка: Беларусь будзе наступнай цэллю Расеі

  • 4.09.2018, 14:46

Журналіст прааналізаваў вайсковыя вучэнні РФ у 2017 і 2018 годзе.

Дэ-факта паглынанне Беларусі Расеяй ужо адбылося, і яна стане наступнай цэллю РФ пасля Украіны, заявіў журналіст Аркадзь Бабчанка ў эфіры Радыё НВ, паведамляе nv.ua.

«Мне здаецца, што Беларусь будзе наступнай, бо гэта адна з самых відавочных цэляў. Дэ-факта, на мой погляд, паглынанне Беларусі Расеяй ужо адбылося. І цяпер ідуць вучэнні на Далёкім Усходзе з Кітаем, папярэднімі былі вучэнні Захад-2017 на тэрыторыі Беларусі, і гэта кажа пра тое, што аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі ўжо можна казаць усё менш і менш», - адзначыў ён.

Бабчанка выказаў здагадку, што магчымае тэрытарыяльнае паглынанне адбудзецца без вайны, а таксама ў выніку магчымага стварэння новай тэрытарыяльна-дзяржаўнай фармацыі, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін зможа «абнуліць» тэрмін сваіх паўнамоцтваў на гэтай пасадзе.

Апошнія навіны