BE RU EN

Фільм «Хрусталь» Дар'і Жук працягвае збіраць узнагароды

  • 30.09.2018, 19:51

Гэтым разам - галоўны прыз на кінафестывалі «Мерыдыяны Ціхага».

Самая важная ўзнагарода фестывалю - прыз глядацкіх сімпатый, які ўручаецца найлепшаму рускамоўнаму фільму праграмы, дастаўся рэжысёрцы з Беларусі Дар'і Жук за фільм «Хрусталь», піша «Коммерсант».

Паказаная ў ім настолькі ж вар'яцкая, наколькі і дакладная для тых часоў гісторыя адбываецца ў 1990-я ў згалелым пасля распаду Саюза Менску. Дваццацігадовая Веля, якая мараць пра крыштальныя рэкі і кісялёвыя берагі далёкай Амерыкі, дзе жыве свабода, людзі адрываюцца на вечарынках пад хаўс-музыку і ніхто нікога не вучыць жыць, падае дакументы на амерыканскую візу і для пэўнасці купляе на рынку бланк канторы, дзе нібыта працуе мэнэджарам за прыстойны заробак.

Але пазначаны на бланку тэлефон аказваецца хатнім нумарам варонінай слабодкі ў суседнім мястэчку, засяроджаным вакол завода па вытворчасці крышталю, дзе атрымліваюць заробак уласнымі вырабамі. Каб не сапсуць мару, Веля вырашае ўзяць лёс у свае рукі і ўпрошвае ўладальнікаў нумару даць ёй самой пасядзець на тэлефоне, нехаця апынаючыся ўцягнутай ва ўсё іх нягеглае і жорсткае бытаванне. Шчымлівая трагікамедыя пра трывожную маладосць, дзе Джым Джармуш сустракае «Маленькую Веру», хутка выйдзе ў расейскі пракат, і можна будзе аддаць належнае выдатнаму выбару гледачоў Уладзівастока, што ўхвалілі гэты жывы і сумленны фільм пра сталенне ў 1990-я.

Апошнія навіны