BE RU EN

Дыетолаг назвала сезонныя прадукты, якія ўмацуюць імунітэт

  • 29.09.2018, 19:24

Спецыялістка дала рэкамендацыі на кожны дзень.

Каб павысіць абарону арганізма ад хваробатворных бактэрый і вірусаў, неабходна ўжываць у ежу садавіну яркіх колераў і мёд. Рэкамендацыі пра спажыванне прадуктаў, якія дапамагаюць абараніцца ад прастуды, дала лекарка-дыетолаг Вікторыя Савіцкая, піша healthinfo.ua.

Паводле словаў лекаркі, скарачэнне светлавога дня і нестабільная тэмпература за вакном негатыўна дзейнічаюць на імунітэт, а таксама ўплываюць на псіхалагічны стан, што таксама адбіваецца на здольнасці арганізма супраціўляцца хваробам.

Добра вядома, што з маркотай і дрэнным настроем выдатна змагаецца слодыч, аднак захапленне кандытарскімі вырабамі ў перыяд халадоў з іх натуральным змяншэннем фізічнай актыўнасці вынікуе з'яўленне лішняй вагі. Дыетолаг рэкамендуе ў халодны час года падтрымліваць тонус з дапамогай натуральных вітамінных прысмакаў – садавіны, ягадаў і мёду.

«Садавіна і мёд, як у чыстым выглядзе, так і ў выглядзе салатаў, палітых ёгуртам, або запечаных, папаўняюць патрэбнасць арганізма ў глюкозе, дапамагаюць пазбавіцца ад абвастрэнняў апетыту, а таксама ўмацоўваюць імунітэт», – зазначыла Вікторыя Савіцкая.

Дыетолаг параіла штодня з'ядаць не менш за 3-4 садавіны, найлепш розных. Такім чынам арганізм атрымае адразу шмат разнастайных мікраэлементаў і вітамінаў, якія актывізуюць вывядзенне шкодных рэчываў, нададуць сілаў, палепшаць псіхалагічны стан.

Экспертка нагадала, што мёд можна ўжываць толькі «ўпрыкуску» – класці яго ў гарачую гарбату або напоі нельга, гэта спрыяе раскладанню прадукту і вылучэнню рэчываў, якія могуць трансфармавацца ў арганізме ў патагены. Паводле словаў спецыялісткі, мёд смачна і карысна спалучаць з яблыкамі ці тварагом.

Таксама ў рацыёне павінны быць цытрусавыя, багатыя на вітамін С і флаваноіды, якія ўзмацняюць антыаксідантны эфект. Акрамя таго, патрэбу ў вітаміне С выдатна папаўняюць шыпшыны, яблыкі і квашаная капуста. Апроч іх цяпер надзвычай карысныя журавіны і грэйпфруты: у гэтых прадуктах утрымліваюцца нутрыенты, якія абараняюць ад інфекцый і нармалізуюць працу сэрца.

Найбольш добра падтрымліваюць арганізм у сезон застудаў уся садавіна і гародніна насычанай афарбоўкі. Савіцкая апавяла, што ўсе дары прыроды з яркай ці цёмнай лупінай утрымліваюць кверцэцін – рэчыва, вядомае сваімі супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі, якое дапамагае арганізму выпрацоўваць антыцелы да вірусаў.

Апошнія навіны