BE RU EN

485 гадоў таму нарадзіўся кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый

  • 27.09.2018, 19:25

Што мы ведаем пра караля Рэчы Паспалітай, які здолеў здабыць перамогу ў вайне з Расеяй.

Сёння спаўняецца 485 гадоў з дня нараджэння караля Рэчы Паспалітай і Вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя, піша newgrodno.by. Стэфан Баторый - адзіны кіраўнік, які здолеў атрымаць перамогу ў вайне з Расеяй.

Польскі гісторык Іаахім Пастар даў каралю такую характарыстыку: «Баторый быў у касцёле больш чым святар, у рэспубліцы больш чым сенатар, у судзе больш чым адвакат, у войску больш чым гетман, у баі больш чым салдат, а ў перанясенні непрыемнасцяў, у цярплівасці, дабрыні і ў прабачэнні асабістых абраз - больш чым чалавек».

Стэфан Баторый, вугорац паводле нацыянальнасці, нарадзіўся ў Трансільваніі, у княжацкай сям'і. Лічыўся адным з найлепшых фехтавальшчыкаў Еўропы. Магчыма, таму выклікаў на дуэль Івана Грознага. Быў набожны. Скончыў Падуанскі ўніверсітэт. Пасля вяртання на радзіму служыў у трансільванскага князя Іаана Жыгімонта Запольскага, быў паслом у Нямеччыне. Калі адносіны паміж дзяржавамі сапсаваліся, Баторыя тры гады трымалі ў палоне. Будучы кароль у палоне займаўся вывучэннем гісторыі, за тры гады на памяць вывучыў запіскі Юлія Цэзара.

Са сваімі падданымі кароль гаварыў па-латыні. Неяк, размаўляючы з архібіскупам Львоўскім, Стэфан Баторый насмешліва спытаў: «Цікава, як гэта, не ведаючы латынь, можна стаць каталіцкім архібіскупам?». У адказ пачуў: «Сапраўды гэтак жа, як можна быць польскім каралём, не ведаючы польскай мовы».

Самай значнай перамогай Баторыя лічыцца ўзяцце ім Полацка. Аднак Пскова кароль адолець так і не змог.

Памёр Стэфан Баторый у Горадні ва ўзросце 53 гадоў. Хадзілі чуткі, што караля атруцілі маскавіты. У сувязі з гэтым у Горадні было праведзенае першае ва Усходняй Еўропе анатамаванне каралеўскага трупа. Версія атручвання не пацвердзілася.

Апошнія навіны