BE RU EN

Футбалісты БАТЭ да заканчэння сезона будуць гуляць з жалобнымі павязкамі

  • 26.09.2018, 15:47

Такім чынам барысаўчане наважылі ўшанаваць памяць Анатоля Капскага.

БАТЭ звярнуўся ў АБФФ з хадайніцтвам дазволіць гульцам клуба выходзіць на поле з жалобнымі павязкамі ў паядынках чэмпіянату і Кубка краіны, што засталіся да заканчэння гэтага года, піша афіцыйны сайт барысаўскага клуба.

Такім чынам будзе ўшанаваная памяць старшыні праўлення клуба Анатоля Капскага, які пайшоў з жыцця.

АБФФ задаволіла гэтае хадайніцтва.

Апошнія навіны