BE RU EN

У Інгушэціі пачаліся сутычкі пратэстоўцаў з Расгвардыяй

  • 26.09.2018, 15:11

Жыхары Магаса выйшлі на пратэст.

Жыхары Магаса, сталіцы Інгушэціі, выйшлі на акцыю пратэсту. Рэспубліканскія ўлады маюць намер падпісаць з Чачэніяй пагадненне аб усталяванні межаў паміж суб'ектамі. Мяркуецца, што ў рамках дамовы пад чачэнскую юрысдыкцыю будзе перададзеная частка тэрыторыі Сунжанскага раёна Інгушэціі.

Як паведамляе Telegram-канал «Протесты в мире», жыхары Магаса сабраліся на выездзе з горада і запатрабавала праясніць сітуацыю з перадачай тэрыторый Чачні.

Расгвардыя пачала адціскаць мітынгоўцаў шчытамі і разганяць акцыю дубінкамі.

Апошнія навіны