BE RU EN

Якія купюры часцей за ўсё падрабляюць у Беларусі

  • 26.09.2018, 12:19

Менш за ўсё фальшываманетчыкаў цікавяць беларускія рублі.

У Беларусі стала менш падробленых грошай. За першае паўгоддзе 2018 года знойдзена 426 фальшывых грашовых знакаў. Гэта на 23% менш, чым за аналагічны перыяд 2017 года, паведамляе tut.by са спасылкай Нацбанк Беларусі.

Больш за ўсё фальшывых банкнот прыпадае на амерыканскі даляр - 54,7% ад агульнай колькасці падробак. На другім месцы расейскі рубель - 27,2%. Еўра з агульнай сумы выяўленых несапраўдных грошай належыць 12,9%, 2,8% - турэцкай ліры. Радзей за ўсё падрабляюць беларускі рубель, сярод падробленых купюр яго ўсяго 2,4%.

Самае вялікае абарачэнне фальшывых грошай паводле традыцыі ў Менску. У сталіцы выяўлена 48% ад агульнай сумы. У абласцях знайшлі ад 4 да 13,8% выяўленых падробак.

Падробленыя грашовыя знакі былі знойдзеныя ў 44 населеных пунктах краіны.

Новых тыпаў фальшывых даляраў у Беларусі за 6 месяцаў гэтага года не з'явілася, сказалі ў Нацбанку. Аднак было выяўлена 6 банкнот па 100 даляраў, якія патрапляюць у катэгорыю суперпадробак.

Сярод расейскіх банкнот часцей за ўсё падрабляюць 5 000 рублёў, іх блізу 70% сярод расейскіх падробак. На дзель наміналаў 1 000 і 500 рублёў прыпадае 29% і 1% адпаведна.

Апошнія навіны