BE RU EN

Ryanair праз страйк касуе 190 рэйсаў у шасці краінах

  • 26.09.2018, 11:53

Гэта закране дзясяткі тысяч пасажыраў.

Страйк супрацоўнікаў Ryanair закране дзясяткі тысяч пасажыраў

Ірландская авіякампанія Ryanair скасуе 190 рэйсаў праз запланаваны страйк супрацоўнікаў 28 верасня.

Як паведамляе ВВС, палёты будуць скасаваныя ў шасці краінах Еўропы - Гішпаніі, Бэльгіі, Нідэрландах, Партугаліі, Італіі і Нямеччыне.

Адзначаецца, што страйк пілотаў і бортправаднікоў авіякампаніі закране блізу 30 тысяч пасажыраў. Іх ужо апавясцілі пра змены ў раскладзе палётаў.

Нагадаем, прафзвязы пілотаў і бортправаднікоў ірландскай авіякампаніі Ryanair анансавалі новы страйк на 28 верасня.

Пастанова пра страйк была прынятая аб'яднаннем пілотаў Cockpit і прафзвязам Ver.di пасля таго, як 5 верасня безвынікова скончыўся другі раўнд перамоў з кіраўніцтвам кампаніі.

Месяц таму пілоты Ryanair у Нямеччыне і іншых еўрапейскіх краінах ужо абвяшчалі страйк, у выніку якога былі скасаваныя блізу 400 рэйсаў. Акцыя пратэсту супрацоўнікаў авіякампаніі закранула 55 тысяч пасажыраў.

Апошнія навіны