BE RU EN

Кошту нафты прадказалі падзенне паводле сцэнару 2008 года

  • 26.09.2018, 11:05

Выснову зрабілі аналітыкі Bank of America.

Радасць найбуйнейшых экспарцёраў нафты, якія скарацілі здабычу дзеля падвышэння коштаў, можа быць нядоўгай, піша finanz.ru.

Чым вышэй залазяць нафтавыя кошты - тым большая імавернасць таго, што на рынку паўторыцца сцэнар 2008 года, калі значны ўзлёт скончыўся крахам праз крытычнае змяншэнне попыту, папярэджваюць аналітыкі Bank of America Merrill Lynch ў аглядзе "Global Energy Weekly: Oil supply shock deepens" .

На таргах у аўторак кошт Brent абнавіў максімумы з лістапада 2014 года і перавысіў 82 даляры за барэль на фоне пастановы ОPEC і Расеі адмовіцца ад павелічэння здабычы, якога патрабавала адміністрацыя ЗША.

Дадатковыя аб'ёмы патрэбныя рынку, каб кампенсаваць пастаўкі з Ірана, якія выпадаюць праз санкцыі, паказваюць у BofA. Ціск Вашынгтона на кліентаў Тэгерана пакуль прыносіць больш карысці, чым чакалася: Паўднёвая Карэя і Японія цалкам спынілі імпарт, а Індыя скараціла яго амаль удвая.

Рынак недалічыцца 1 млн барэляў іранскай нафты на дзень, мяркуюць у банку: з улікам калапсу нафтавай прамысловасці Венесуэлы, якая страціла траціну здабычы, або 600 тысяч барэляў штодня, нястача паставак узнікне ўжо ў 2019 годзе.

Попыт будзе перавышаць здабычу на 400 тысяч барэляў за дзень - гэта падыме кошты да 95 даляраў за барэль Brent да пачатку лета наступнага года.

Амерыканскі сланец цалкам кампенсаваць дэфіцыт не зможа: найбуйнейшы ў ЗША басейн Permian, які дае за 3,5 млн барэляў на дзень, або трэць усёй здабычы ў краіне, сутыкаецца з лагістычнымі абмежаваннямі. Трубаправодных магутнасцяў, неабходных каб транспартаваць сыравіну ў дастатковым аб'ёме, на сёння ў рэгіёне проста няма.

Усё гэта робіць сцэнар шокавага скачка коштаў цалкам магчымым, пішуць аналітыкі BofA. Коштамі вышэйшымі за 100 даляраў за барэль ужо мрояць найбуйнейшыя нафтатрэйдары - Trafigura і Mercuria Energy Group мяркуюць, што каціроўкі стануць трохзнакавымі ўжо ў наступным годзе.

Для рынку такі сцэнар негатыўны, бо скончыцца падзеннем попыту і падзенне каціровак, папярэджвае BofA: пад ударам апынуцца найбуйнейшыя імпарцёры нафты з ліку краін, якія развіваюцца, якія ўжо хвалююцца праз адток капіталу і значнае падзенне нацыянальных валют.

Парогавы ўзровень - 120 даляраў за барэль Brent: калі кошты паднімуцца вышэй - пачнецца крытычнае разбурэнне попыту на рынках EM, папярэджвае банк. Краіны - ад Індыі да Кітая - буду вымушаны скарачаць закупкі сыравіны і змагацца з інфляцыяй, непазбежнай праз дарагоўлю энэрганосьбітаў.

Сітуацыю пагаршае значны рост завінавачанасці ў краінах, якія развіваюцца і рызыка далейшага адтоку капіталу ў ЗША ў сувязі з падатковай рэформай і увядзеннем мыт, гаворыцца ў аглядзе BofA.

Апошнія навіны