BE RU EN

Дзяржаўная дума РФ зноў падтрымала закон аб павышэнні пенсійнага ўзросту

  • 26.09.2018, 10:51

Каля будынка Дзяржаўнай думы праходзяць пратэсты.

Дэпутаты Дзяржаўнай думы ў сераду ўхвалілі ў другім чытанні законапраект аб падвышэнні пенсійнага ўзросту ў Расеі. Пры гэтым яны прынялі ўнесеную прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным папраўку, згодна з якой для жанчын узрост выхаду на пенсію складзе 60 гадоў, а не 63, як прапаноўвалася першапачаткова, паведамляе "Радыё Свабода".

Каля будынка Дзяржаўнай думы з раніцы сабраліся пратэстоўцы, сярод якіх - лідар "Левага фронту" Сяргей Удальцоў і актывісты гэтага руху. На акцыі пратэсту, якая адбылася ў мінулую суботу, Удальцоў заяўляў, што працягне пратэсты супраць пенсійнай рэформы.

Апошнія навіны