BE RU EN

Мінбудархітэктуры хоча скараціць плошчу кватэр у новабудоўлях на 15%

  • 25.09.2018, 21:32

У ведамстве ўважаюць, што тады на рынку будзе больш таннага жылля.

На нарадзе ў Саўміне кіраўнік Мінбудархітэктуры Дзмітрый Мікуленак прэзентаваў праект развіцця беларускай будаўнічай галіны на найбліжэйшыя сем гадоў, паведамляе БелТА.

Адно з рашэнняў, якое ведамства ўключае ў свой праект, - аптымізацыя планіроўкі кватэр. Плошчу адна-, двух-і трохпакаёвых кватэр у новабудоўлях прапанавана паменшыць мінімум на 10-15%.

- Гэта дазволіць максімальна аптымізаваць кошт самай кватэры, - растлумачыў Мікуленак.

- Галоўныя мэты развіцця будгаліны ў Беларусі - арыентаванасць на масавых спажыўцоў. Адназначна будзем ваяваць за рынак індывідуальнага будаўніцтва. Цяпер там працуюць у асноўнай масе прыватныя прадпрымальнікі, але ёсць намер адваяваць гэту нішу рынку жылля, - падсумаваў Дзмітрый Мікуленак.

Апошнія навіны