BE RU EN

Сабаленка даведалася пра спаборніцу ў 1/8 фіналу турніру ў Ухань

  • 25.09.2018, 20:32

Беларуская тэнісістка згуляе з 19-гадовай амерыканкай расейскага паходжання.

Вызначылася спаборніца Арыны Сабаленкі па 1/8 фіналу турніру ў кітайскім Ухань - ёю стала Сафія Кенін (62 WTA), якая прабілася з кваліфікацыі, паведамляе «Прессбол».

У другім коле амерыканка расейскага паходжання сенсацыйна падолела Юлію Гергес (6:3, 2:6, 6:4).

Паядынак Сабаленкі і Кенін (чый рост складае 170 см) пройдзе заўтра і пачнецца а 6.00 паводле беларускага часу.

Апошнія навіны