BE RU EN

Дзе ў Менску найбольш забруджанае паветра

  • 25.09.2018, 19:25

Найперш спецыялісты адзначаюць тры раёны.

Найбольшая колькасць выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц характэрная для Заводскага, Партызанскага і Фрунзенскага раёнаў сталіцы. Пра гэта паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

Начальнік аддзела кантролю за аховай атмасфернага паветра, водных рэсурсаў і нетраў Менскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Святлана Касцян кажа, што ў залежнасці ад спецыялізацыі прадпрыемства выкіды адрозніваюцца сваім складам.

- Напрыклад, у прадпрыемстваў машынабудаўнічай галіны яны ўтрымліваюць аксід вугляроду, азоту дыяксіды, жалеза і яго злучэнні і многае іншае. Паводле статыстычных звестак, валавыя выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра Менска ад стацыянарных крыніц у апошнія гады стабілізаваліся, бо прадпрыемствы ўсталёўваюць газаачышчальнае абсталяванне, мадэрнізуюць вытворчасць і ўкараняюць новыя, больш экалагічныя тэхналогіі.

Калі разглядаць аўтатранспарт, то, са слоў Касцян, найбольшую нагрузку адчуваюць цэнтральная частка горада і буйныя транспартныя магістралі.

Апошнія навіны