BE RU EN

Трамп заклікаў Нямеччыну змяніць курс дзеля незалежнасці ад РФ

  • 25.09.2018, 19:15

Прэзідэнт ЗША выступае супраць будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень-2».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы на 73-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, заявіў, што Нямеччыне трэба памяняць курс, каб атрымаць незалежнасць ад Расеі. Пра гэта паведамляе карэспандэнт РБК.

«Калі Нямеччына не зменіць курс, яна стане цалкам залежнай ад Расеі», - сказаў амерыканскай лідар. Таксама ён падзякаваў Польшчы за будаўніцтва балтыйскага газаправода. «Мы ўдзячныя Польшчы за будаўніцтва балтыйскага газаправода, які не дасць Еўропе стаць залежнай ад Расеі», - заўважыў Трамп.

Прэзідэнт ЗША выступае супраць будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень-2». На думку амерыканскага лідара, такім чынам ФРГ стане «закладніцай» Расеі ў газавым пытанні.

Апошнія навіны