BE RU EN

Цыгарэты падаражэюць

  • 25.09.2018, 17:45

Кошты некаторых гатункаў цыгарэт вырастуць ужо з наступнага месяца.

У Беларусі з 1 кастрычніка падаражэюць некаторыя тыпы цыгарэт, паведамілі БелТА ў Міністэрстве падаткаў і збораў.

Падаражанне закране прадукцыю ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». На 5 капеек вырастуць кошты некаторых гатункаў Pall Mall, а таксама Rothmans Nano Blue, Rothmans Demi Silver, Rothmans Demi Blue, Rothmans Demi Click Amber.

На 10 капеек стануць даражэйшымі цыгарэты Rothmans Demi Click Purple. Кошты цыгарэт ФЭСТ MS і CREDO MS установяць на ўзроўні Br0,97. Цыгарэты ТАА «Тытунь-інвест» таксама зменяцца ў кошце. Так, на 5 капеек падаражэюць некаторыя гатункі цыгарэт Camel і LD, на 6 капеек - «Форт слім», на 2 капейкі - «Форт» і «Форт 7».

Кампанія «Беларусьгандаль» з 1 кастрычніка падвышае на 5 капеек кошт Winston XS Purple Impulse. Кошты цыгарэт Kent Double Mix устаноўленыя на ўзроўні Br2,8, Pall Mall Superslims Azure і Pall Mall Superslims Violet - Br2.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя раздробныя кошты тытунёвых вырабаў.

Апошнія навіны