BE RU EN

Эколагі заклікаюць спыніць будаўніцтва дарог на Альманскіх балотах

  • 25.09.2018, 17:06

Прырода ў Альманах з'яўляецца ўнікальнай і рэдкай для Еўропы.

Міжнародныя эколагі заклікаюць захаваць некранутымі Альманскія балоты. Міжнародная рабочая група ў захаванні балот заклікае спыніць тут будаўніцтва дарогі і накіравала рэзалюцыю ў Мінпрыроды, Мінлясгас і МЗС Беларусі, паведамляе «Інтэрфакс».

Акрамя таго Міжнародная рабочая група ў захаванні балот (IMCG) звярнулася ў сакратарыят Рамсарскай і Бернскай канвенцый. Эколагі адзначаюць сваю занепакоенасць планамі будаўніцтва сістэмы дарог праз Альманскія балоты, якія ўжо вядуцца. У рэзалюцыі, прынятай яшчэ 31 жніўня гэтага года на 18-й Генеральнай асамблеі адзначаецца, што працы прывядуць да парушэння гідрарэжыму і ландшафту гэтага ўнікальнага прыроднага комплексу.

Балотаведы IMCG мяркуюць, што прырода ў Альманах з'яўляецца ўнікальнай і рэдкай для Еўропы. Страціць гэта вельмі лёгка, але аднавіць немагчыма.

У сваю чаргу ўрад Беларусі плануе інвеставаць тут блізу мільёна даляраў на стварэнне дарог, якія, на афіцыйную думку, паспрыяюць доступу тэхнікі для тушэння пажараў.

Але міжнародныя эколагі з гэтым не згаджаюцца, бо тарфянікі знаходзяцца пад вадой. Акрамя таго, дарогі спросцяць доступу тэхнікі да балот, што можа прывесці да торфаздабычы.

ИMCG падкрэслівае, што найбуйнейшыя балотныя масівы, захаваныя ў натуральным стане, у кожнай частцы свету павінны быць захаваныя як здабытак чалавецтва і каштоўныя прыродныя тэрыторыі.

Апошнія навіны