BE RU EN

Палітолаг: Беларусь будзе ўзмацняць шпіянаж супраць Украіны

  • 25.09.2018, 16:41

Паўночная мяжа Украіны не такая бяспечная, як можа здацца.

Такое меркаванне ў ток-шоў «Жывы эфір» на ўкраінскім тэлеканале «Прямiй» выказаў палітолаг Аляксандр Палій.

«Што нам важна ў гэтым кантэксце разумець? Пазіцыя Беларусі і гэтых 13 краін - яна цалкам сатэлітная ў дачыненні да Расеі. З іншага боку, ёсць 60 з лішнім краін, якія прагаласавалі за ўкраінскую пазіцыю (Галасаванне аб уключэнні ў парадак дня 73-й сесіі Генасамблеі ААН пытання аб акупацыі Крыма і Данбаса - заўв. Сharter97.org).

І ёсць вялікая колькасць тых, што не вызначыліся. Гэта значыць, фактычна таксама прагаласавалі больш у бок Украіны. Таму што пытанне вызначалася ў бок Украіны. Яны не выступілі супраць», - сказаў палітолаг.

З ягоных слоў, з Беларуссю вельмі цікавая сітуацыя. Таму што зусім нядаўна адбылася працяглая дыскусія паміж Пуціным і Лукашэнкам, даслоўна тры дні таму.

«Пасля гэтага пайшоў мэсэдж ад Лукашэнкі, што ён тэрмінова ўмацоўвае беларуска-ўкраінскую мяжу. Маўляў, каб зброя не паступала ў Беларусь і гэтак далей. Гэта значыць, будуць умацоўваць выведку ў памежных тэрыторыях з Украінай, то бок, шпіянаж у дачыненні да Украіны.

І невядома, якімі людзьмі: ці беларускімі, ці расейцамі. Гэта ключавое следства ўсіх тых перыпетый, якія цяпер адбываюцца. То бок, у нас поўнач зусім не такая бяспечная, як гэта можа камусьці здацца», - сказаў на заканчэнне Палій.

Апошнія навіны