Парламент Эстоніі адхіліў увядзенне падвойнага грамадзянства
- 25.09.2018, 15:25
За адхіленне законапраекта прагаласавалі дэпутаты трох кіроўных партый.
Парламент Эстоніі адхіліў законапраект, які дазваляе грамадзянам Эстоніі пасля нараджэння адначасова мець грамадзянства дзяржаў-чальцоў ЕЗ, ЗША, Аўстраліі, Канады, Швэйцарыі і Новай Зеландыі.
Пра гэта паведамляе ERR.ee.
За адхіленне законапраекта прагаласавалі 50 дэпутатаў парламента, 35 былі супраць, 12 - не галасавалі.
За адхіленне законапраекта прагаласавалі дэпутаты трох кіроўных партый - Цэнтрысцкай, Сацыял-дэмакратычнай і «Айчыны», а таксама Кансерватыўнай народнай партыі.
Асноўнай мэтай ініцыяванага ў траўні законапраекта было даць магчымасць аднавіць эстонскае грамадзянства людзям, якія раней прынялі грамадзянства краін свайго пражывання і на гэтую прычыну страцілі грамадзянства Эстоніі, забяспечыўшы захаванне сувязяў гэтых людзей з гістарычнай радзімай.
Пры гэтым веданне эстонскай мовы не было б абавязковым для атрымання грамадзянства па нараджэнні.