Юрый Грымчак: Беларускіх міратворцаў не будзе на Данбасе
- 25.09.2018, 14:26
Намеснік міністра ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый Украіны скарэктаваў пытанне аб міратворцах.
Пра гэта паведаміў намеснік міністра ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый Юрый Грымчак у эфіры тэлеканала «112 Україна».
«Краін, якія папярэдне пагадзіліся на ўдзел у міратворчай місіі, больш за 40. Таму з пункту гледжання Кіева ні Беларусь, ні Казахстан браць у гэтым удзелу не будуць, паведамляе unian.net.
Пры гэтым трэба ўлічваць, што Беларусь мае вельмі маленькі досвед, некалькі афіцэраў бралі ўдзел у міратворчай місіі. Так што тут без пытанняў», - адзначыў Грымчак.
Намеснік міністра ўдакладніў, што з боку Расеі таксама ёсць патрабаванне, каб гэта былі не краіны Альянсу. Галоўнае, што на сёння пазіцыю аб міратворчай місіі падзяляюць ЗША, Нямеччына і Францыя. «Галоўныя краіны, занятыя ў гэтым працэсе, гатовыя падтрымаць тыя прапановы, якія выказала Украіна», - сказаў Грымчак.