BE RU EN

Беларускі рубель саслаб да трох асноўных валют

  • 25.09.2018, 14:25

На валютных таргах у Менску 25 верасня даляр, еўра і расейскі рубель падаражэлі.

Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

Даляр падаражэў на Br0,0062 і складае Br2,0882 (24 верасня - Br2,082 за $1).

Еўра падаражэў на Br0,0056 да Br2,4544 (24 верасня - Br2,4488 за 1 еўра).

Курс расейскага рубля падрос на Br0,0219 да Br3,1726 за 100 расейскіх рублёў (24 верасня - Br3,1507 за 100 расейскіх рублёў).

Апошнія навіны