BE RU EN

Фотафакт: Дарога пад Смалявічамі выглядае як тэктанічны разлом

  • 24.09.2018, 21:01

Здымак выклікаў бурную рэакцыю карыстальнікаў.

Інстаграм-канал «НЗ Беларусь» апублікаваў фатаграфію ходніка ў аграгарадку Слабада Смалявіцкага раёна, знішчанага дажджом, паведамляе «Белсат».

Здымак выклікаў бурную рэакцыю карыстальнікаў платформы: дарогу параўноўваюць з Вялікім каньёнам у ЗША і з расколам ледніка з мультфільма «Ледніковы перыяд».

Слабада - аграгарадок у Смалявіцкім раёне Менскай вобласці. Уваходзіць у склад Пекалінскага сельсавета.

ФОТА: НЗ БЕЛАРУСЬ

Апошнія навіны