BE RU EN

У ЗША адрэагавалі на планы РФ перадаць войскам Асада комплекс С-300

  • 24.09.2018, 20:25

Планы Расеі перадаць Сірыі ракетны комплекс С-300 стануць «істотнай эскалацыяй» канфлікту.

Пра гэта заявіў дарадца нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Болтан, паведамляе eurointegration.com са спасылкай на Reuters.

Ён выказаў надзею, што Масква перагледзіць свае намеры.

Як заявіў у панядзелак міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, Расея перадасць сірыйскаму войску комплекс С-300 на працягу двух тыдняў у сувязі з інцыдэнтам са збітым расейскім самалётам Іл-20.

Расейскі Іл-20 з 15 вайскоўцамі на борце збілі над Міжземным морам зенітным ракетным комплексам С-200, які належыць сірыйскай сістэме СПА.

У Маскве сцвярджаюць, што расейскім самалётам закрываліся знішчальнікі F-16 Ізраіля, якія наносілі авіяўдары па мэтах у правінцыі Латакія.

Ізраіль усклаў поўную адказнасць за збіванне расейскага самалёта Іл-20 у правінцыі Латакія на ўрад Башара Асада.

Апошнія навіны