BE RU EN

Слуцкія чыноўнікі цяпер могуць складаць пратаколы за адміністрацыйныя парушэнні

  • 24.09.2018, 17:39

Службовыя асобы Слуцкага райвыканкама атрымалі дадатковыя правы.

Цяпер чыноўнікі могуць складаць адміністрацыйныя пратаколы, напрыклад, за публічную абразу ці за незаконныя дзеянні ва ўсынаўленні дзяцей, піша kurjer.info.

Гэта вынікае з пастановы Слуцкага райвыканкама ад 24 жніўня.

Першы намеснік старшыні райвыканкама можа скласці адміністрацыйны пратакол, напрыклад, за незаконныя дзеянні ва ўсынаўленні дзяцей. Начальнік управы адукацыі і ягоныя намеснікі, а таксама аддзела ідэалогіі райвыканкама - за публічную абразу.

Правам складання адміністрацыйных пратаколаў у шэрагу артыкулаў КаАП надзеленыя начальнікі, намеснік начальніка і спецыялісты аддзела архітэктуры.

Апошнія навіны