BE RU EN

Праваабаронца са Светлагорску: Мы маем рацыю

  • 24.09.2018, 16:45

У Светлагорску ідзе барацьба людзей за права на жыццё.

Сёння ў раённым судзе Светлагорску разглядаюцца дзве адміністрацыйныя справы - актывіста Анатоля Змітровіча і праваабаронцы Алены Маслюковай, паведамляе «Радыё Рацыя».

Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве», а менавіта - флэшмобе супраць кітайскага завода 15 верасня на плошчы горада. Як распавяла сябра праваабарончага цэнтру «Вясна» Алена Маслюкова:

- На маю думку, справы, якія будуць разглядацца ў судзе, даслоўна высмактаныя з пальца. Улады такім чынам спрабуюць запалохаць людзей у горадзе, каб яны не бралі ўдзел у акцыях супраціву. І такім чынам яны хочуць напалохаць грамадскіх актывістаў. Але мы перакананыя, што мы маем рацыю, наша справа накіраваная на абарону правоў чалавека.

Са слоў Алены Маслюковай, у Светлагорску ідзе барацьба людзей за права на жыццё, супраць экалагічнага генацыду.

Нагадаем, што ў горадзе запрацаваў камбінат вытворчасці беленай цэлюлозы, людзі непакояцца, што ён пагражае іх здароўю і навакольнаму асяроддзю. У наваколлі часта стаіць смурод.

Фота: «Радыё Свабода»
Фота: spring96.org
Фота: spring96.org

Апошнія навіны