BE RU EN

Фотафакт: Першыя наступствы стыхіі ў Баранавічах

  • 24.09.2018, 14:23

Праз парывісты вецер сёння раніцай дрэва аказалася на праезнай частцы, выклікалі выратавальнікаў.

Здарэнне адбылося на вуліцы Берасцейскай у Баранавічах. Парывам ветру зламала дрэва, яно ўпала і перакрыла адну паласу руху. Ніхто не пацярпеў, але каб расчысціць дарогу, выклікалі ратавальнікаў, паведаміў Intex-press чытач, які даслаў у рэдакцыю фота з месца здарэння.

Нагадаем, на панядзелак і аўторак, 24 і 25 верасня, у Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі праз залевы і моцны вецер МНС рэкамендуе грамадзянам не выходзіць без асаблівай неабходнасці на вуліцу, а калі і давялося выехаць або выйсці з дому, трымацца далей ад дрэў, хісткіх будынкаў і збудаванняў з няўстойлівым дахам.

Апошнія навіны