BE RU EN

Дзень адзінства балтаў традыцыйна адзначылі і ў Беларусі

  • 24.09.2018, 14:09

22 верасня адзначаецца на дзяржаўным узроўні ў Літве і Латвіі.

Святкаванні прайшлі пад Менскам, а таксама ў Лепелі, Жабінцы, Гомелі, Вілейцы, паведамляе Telegram-канал «Баста».

Дзень адзінства балтаў адзначаецца ў гонар перамогі аб'яднанага войска балцкіх народаў у бітве пад Сауле ў 1236 годзе.

Бітва спыніла наступ крыжакоў на тэрыторыі сучасных Літвы, Латвіі і Беларусі, што, у сваю чаргу, дазволіла нашым продкам стварыць сваю дзяржаву - Вялікае княства Літоўскае.

Свята адзначаецца ў дзень восеньскага раўнадзенства. У народнай традыцыі гэты час падвядзення вынікаў і падліку таго, што зроблена за актыўны летні перыяд. З гэтым звязана і традыцыя запальвання вогнішча.

Апошнія навіны