BE RU EN

«Газпрам» страціў сусветнае лідарства

  • 24.09.2018, 12:32

З першага месца расейскі газавы гігант упаў на сямнаццатае.

У той жа час амерыканская ExxonMobil вярнула сабе лідарства, страчанае ў 2017 годзе. Аўтары рэйтынгу тлумачаць поспехі кампаніі «аднаўленнем коштаў нафты» і чаканнямі «экспартнага буму» у ЗША.

«Газпром» апусціўся з першага на 17-е месца ў рэйтынгу найбуйнейшых энергетычных кампаній у свеце S&P Global Platts, паведамляе lenta.ru.

Штогадовы рэйтынг 250 вядучых глабальных энэргакампаній S&P Global Platts складаецца на аснове ацэнкі такіх фінансавых паказчыкаў, як кошт актываў, даходы, прыбытак, а таксама прыбытак ад укладзеных капіталаў.

Апошнія навіны