BE RU EN

У Менску праз залеву ўзніклі праблемы з электрычнасцю

  • 24.09.2018, 12:40

Дождж ідзе з самай раніцы.

У Беларусі 24-25 верасня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз моцныя дажджы і вецер, паведамляе «Белсат». Сіноптыкі папярэджваюць, што часам вецер будзе дасягаць 22-27 м/с.

У Менску дождж ідзе з раніцы. У некаторых раёнах узніклі праблемы з электрычнасцю. З 10 гадзін раніцы адсутнічае святло ў дамах на вуліцы Янкі Купалы, што побач з цыркам. У «Мінскэнэрга» абяцаюць, што рамонтныя работы будуць працягвацца да 16.00.

ФОТА: BELSAT.EU
ФОТА: BELSAT.EU

Апошнія навіны