BE RU EN

Калумніст «Саўбеліі» прабіў чарговае дно

  • 24.09.2018, 11:58

Пасля шматдзетных сем'яў прапагандыст прайшоўся па сцюардэсам «Белавія».

Зусім нядаўна нарабіла шуму ў сетцы выказванне аўтара газеты адміністрацыі Лукашэнкі «СБ: Беларусь сегодня» Максіма Восіпава, які публічна запытаўся, ці маюць права заводзіць дзяцей людзі, у якіх няма аўтамабіля, піша nn.by.

Людзі актыўна абмяркоўвалі пазіцыю журналіста дзяржаўнай газеты, а той, тым часам, задаў новае пытанне ў кантэксце абмеркавання кампаніі «Белавія».

«Я для сябе выразна вызначыў: пераплачу двойчы, але лятаць буду «Аэрафлотам». Там і абед годны дадуць, а не бутэрброд, і сцюардэсы прыгожыя.

А ў «Белавія» ляцелі з мамай у красавіку - была нейкая пачвара з экзэмай на твары. Я яе не вінавачу - гэта жыццё. Але ці можна з брыдкай пысай абслугоўваць пасажыраў????» - напісаў Восіпаў.

У адказ журналісту ў розных формах напісалі, што яго таксама завуць не Ален і прозвішча ягонае не Дэлон.

Між тым, што ў паралельным абмеркаванні выказаўся намеснік дырэктара «Белавія» Ігар Чаргінец, які паведаміў, што ў сацыяльных сетках гэтай кампаніі Восіпава забанілі за параўнанне ўкраінцаў з фашыстамі.

Апошнія навіны