BE RU EN

Фотафакт: Жыхарцы Лунінца прадалі хлеб з цвіком

  • 24.09.2018, 11:10

Чаго толькі не знаходзяць пакупнікі ў хлебе.

Гэтым разам у Лунінцы прадавалі хлеб з цвіком. Фотаздымкі сваёй пакупкі даслала ў рэдакцыю Медыя-Палесся чытачка Дыяна. Яна распавяла:

- Вось такі хлеб з начыннем прадаюць у прадуктовай краме нумар 10 ля 1 000 дробязяў.

Выпадкі, калі хлеб, ненаўмысна прыгатаваны «паводле адмысловай рэцэптуры», трапляў на прылаўкі крам, не рэдкасць. Так, пакупнікі раней знаходзілі ў хлебе шнуркі і шурупкі. Цяпер вось цвікі пайшлі...

Апошнія навіны