BE RU EN

У Саудаўскай Арабіі жанчына ўпершыню стала вядучай дзяржаўных навін

  • 24.09.2018, 11:06

У кансерватыўным каралеўстве адбылася знакавая падзея.

Журналістка Віям Аль-Дахіл разам з калегам-мужчынам пачала весці вечаровы інфармацыйны блок навін на тэлеканале Al Saudiya, паведамляе «Вокруг света».

Віям Аль-Дахіл раней працавала карэспандэнткай тэлеканала CNBC Arabia і была вядучай прыватнага навінавага канала Al-Arab.

Тэлеканал Al Saudiya знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства культуры і інфармацыі Саудаўскай Арабіі.

Апошнія навіны