BE RU EN

У ранішні час пік Менск захрас у 9-бальных корках

  • 24.09.2018, 9:42

Асабліва ўскладнены рух у цэнтры сталіцы.

Са звестак сэрвісу «Яндэкс.Коркі» Менск захрас у 9-бальных корках. Асабліва ўскладнены рух у цэнтры сталіцы, паведамляе tut.by.

Транспартную абстаноўку пагоршылі дробныя аварыі і дождж. Рух сур'ёзна абцяжараны ў цэнтры сталіцы, а таксама на МКАД у раёне аварыйнай эстакады ў Лошыцы.

Нагадаем, на панядзелак, 24 верасня, у Беларусі было абвешчана штармавое папярэджанне. Уночы па паўднёвым захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца працяглыя моцныя дажджы і ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, месцамі да 22-27 м/с.

Апошнія навіны