BE RU EN

Ганчарэнка адмовіўся ад прэс-канферэнцыі пасля матчу са «Спартаком»

  • 24.09.2018, 9:08

Галоўны трэнер маскоўскага ЦСКА паляцеў, каб развітацца з Капскім.

Галоўны трэнер маскоўскага ЦСКА Віктар Ганчарэнка не прыйшоў на прэс-канферэнцыю пасля матчу 8-га тура чэмпіянату Расеі са «Спартаком» (1:1), паведамляе pressball.by.

Адразу пасля заканчэння сустрэчы спецыяліст паляцеў у Беларусь на пахаванне прэзідэнта БАТЭ Анатоля Капскага, які памёр 22 верасня.

Камунікаваць з журналістамі замест Ганчарэнкі адправіўся Сяргей Аўчыннікаў.

Апошнія навіны