BE RU EN

МУС Беларусі: Дагэтуль ловім замежнікаў з расейскім FanID

  • 23.09.2018, 21:14

Пра гэта заявіў начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Праваахоўныя органы дагэтуль выяўляюць у краіне замежных грамадзян з расейскім FanID, паведаміў у эфіры тэлеканала AНТ начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Дзеянне пагаднення паміж Беларуссю і Расеяй аб бязвізавым допуску замежных заўзятараў з FanID, якія выдаюцца гасцям Чэмпіянату свету ў футболе, спынілася ў канцы ліпеня. У той жа час расейскія ўлады падоўжылі дзеянне бязвізу для такіх замежнікаў - заўзятары могуць падарожнічаць у РФ да канца гэтага года.

«Фактычна гэтыя асобы могуць быць на тэрыторыі Расеі, але для Беларусі ўстаноўлены візавы рэжым. Мы рэгулярна выяўляем гэтыя групы заўзятараў і адпраўляем у тую краіну, якая дапускае для іх рэжым бязвізавага знаходжання», - распавёў Бягун ў эфіры тэлеканала.

Апошнія навіны