BE RU EN

Беларусы закідалі Касцевіч скаргамі

  • 23.09.2018, 18:07

Міністарка працы прызналася, што кантраляваць гэтую плынь немагчыма.

Пасля асабістага прыёму грамадзян 21 верасня міністарка працы і сацыяльнай абароны распавяла пра «штатных скаржнікаў»: у некаторых на рахунку да 30-40 зваротаў у дзяржорганы рознага ўзроўню.

- Плынь прафесійных скаржнікаў кантраляваць нельга, бо прыйсці на прыём да кожнай службовай асобы - гэта права чалавека, - падае БелТА словы Ірыны Касцевіч. - Атрымаўшы адмоўны адказ у адной інстанцыі, ён можа звярнуцца ў іншую.

Міністарка дадала, што пры гэтым пастанова кожнага дзяржоргана на зварот грамадзяніна заўсёды заканадаўча абгрунтаваная.

Раней міністарка працы заяўляла, што 60 гадоў для мужчыны - гэта не ўзрост, а таксама пра тое, што ў свеце мала краін з такім узроўнем падтрымкі мацярынства, як у Беларусі. Шырока разышлася яе цытата, якая закранула «пенсійныя інтарэсы» шматдзетных маці: «За дзевяць гадоў можна нарадзіць і чатырох дзяцей».

Апошнія навіны