BE RU EN

Аляксандр Мяшкоў: Мы павінны прывыкнуць да таго, што для БГК няма непераможных каманд

  • 23.09.2018, 17:43

Заснавальнік БГК падзяліўся эмоцыямі пасля хатняй лігачэмпіёнскай перамогі над наймацнейшым клубам Еўропы.

Заснавальнік БГК імя Мяшкова Аляксандр Мяшкоў падзяліўся эмоцыямі пасля хатняй лігачэмпіёнскай перамогі над наймацнейшым клубам Еўропы «Манпелье» (26:23), паведамляе pressball.by.

- Пасля такіх матчаў вы звычайна размаўляеце пра яшчэ адзін «скальп» у калекцыі БГК.

- Скажу больш сціпла: мы зрабілі яшчэ адзін крок наперад. Будзем мякчэйшымі. Мы ўжо павінны прывыкнуць да таго, што для нас няма непераможных каманд. Мы можам падолець любую каманду, што і даказваем на справе. Гэта проста чарговая перамога, - сказаў Аляксандр Мяшкоў у эфіры клубнага канала.

Група «А»: Вардар - 4 балы (2 гульні), БГК ім. Мяшкова - 4 (2), Барселона - 2 (2), Віве - 2 (2), Веспрэм - 2 (2), Райн Левен - 2 (2), Крыстыянстад - 0 (2), Манпелье - 0 (2).

Найбліжэйшыя матчы. 26.09. Райн Левен - БГК ім. Мяшкова. 29.09. Веспрэм - Вардар. Крыстыянстад - Барселона. 30.09. Манпелье - Віве.

Апошнія навіны