BE RU EN

Аператара «Белсату» аштрафавалі за стрым з прэс-канферэнцыі ў Курапатах

  • 23.09.2018, 17:35

Штраф прызначыла суддзя суда Бабруйскага раёна і Бабруйска Алена Гормаш.

Аператар Сяргей Кавалёў атрымаў па пошце судовую пастанову, у якой гаворыцца пра штраф 980 рублёў.

Яго прызначылі за стрым з прэс-канферэнцыі ў рэстарацыі ў Курапатах, які «Белсат» вёў 20 ліпеня. Грашовае пакаранне прызначыла суддзя суда Бабруйскага раёна і Бабруйска Алена Гормаш.

З суду тэлефанавалі Сяргею Кавалёву і папярэдзілі пра пасяджэнне. Журналіст на яго не пайшоў, адпаведна справу разгледзелі без яго. Тыдзень таму стала вядома, што за стрым з рэстарацыі ў Курапатах пакаралі і журналістку Кацярыну Андрэеву - ёй прызначылі 1225 рублёў штрафу.

Апошнія навіны