BE RU EN

На панядзелак у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

  • 23.09.2018, 16:27

Парывы ветру будуць дасягаць 22-27 метраў у секунду.

У найбліжэйшыя дні, 24 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е. Уначы на паўднёвым захадзе пройдуць дажджы, удзень - дажджы будуць працяглыя і моцныя на большай частцы тэрыторыі краіны.

Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні: уначы на паўднёвым захадзе, а ўдзень у многіх раёнах моцны, парывісты, месцамі вельмі моцны. Парывы ветру будуць дасягаць 15-20 метраў у секунду, а месцамі - 22-27 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-10 градусаў цяпла, на поўначы месцамі 2-4 са знакам плюс. Удзень будзе 8-14 цяпла, толькі ў Гомельскай вобласці да +16, паведамляе pogoda.by.

У аўторак надвор'е з моцным ветрам захаваецца.

Апошнія навіны