BE RU EN

Беларуская велагоншчыца ў складзе Canyon/Sram Racing стала чэмпіёнкай свету ў каманднай гонцы

  • 23.09.2018, 15:56

У аўстрыйскім Інсбруку стартаваў чэмпіянат свету па шасэйнаму веласпорту.

Сёння адбылася жаночая камандная гонка. Перамогу здабыла нямецкая каманда Canyon/Sram Racing, у складзе якой выступае беларуска Алёна Амялюсік, паведамляе «Трибуна».

Чэмпіянат свету

Інсбрук, Аўстрыя

Камандная гонка з раздзельным стартам

Жанчыны

54,1 км

1. Canyon//Sram Racing (Нямеччына) - 1: 01: 46.60

2. Boels Dolmans Cyclingteam (Галандыя) - 21.90

3. Team Sunweb (Галандыя) - 28.67

Апошнія навіны