BE RU EN

Мінабароны Расеі афіцыйна абвінаваціла Ізраіль у катастрофе Іл-20

  • 23.09.2018, 11:27

Прадстаўнік міністэрства выступіў з заявай.

Прадстаўнікі ВПС Ізраіля «ўвялі расейскі бок у зман аб месцы нанясення ўдару ў Сірыі 17 верасня», у выніку чаго нібыта быў збіты самалёт-выведнік Іл-20. Пра гэта журналістам на брыфінгу паведаміў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расеі Ігар Канашэнкаў, паведамляе РІА «Новости».

З ягоных слоў, ізраільскі бок нібыта праінфармаваў, што ўдары плануецца нанесці па цэлі на поўначы Сірыі, аднак у рэчаіснасці атака была праведзеная ў раёне заходняй правінцыі Латакія. «Увядзенне ў зман ізраільскім афіцэрам аб раёнах нанясення ўдараў знішчальнікамі не давала магчымасці вывесці расейскі самалёт Іл-20 у бяспечны раён», - сказаў Канашэнкаў.

Нагадаем, што раней Ізраіль перадаў падрабязныя звесткі аб аператыўнай сітуацыі ў момант катастрофы Іл-20. З аб'ектыўнай інфармацыі вынікае, што самалёт збілі сірыйскія СПА дыктатара Асада.

Апошнія навіны