BE RU EN

Ксёндз Вячаслаў Барок: Толькі праўда можа нас вызваліць

  • 22.09.2018, 20:57

На жаль, беларусы могуць пабачыць Папу Рымскага толькі на суседскай зямлі.

Сярод натоўпу паломнікаў у Вільні можна сустрэць мноства нашых суайчыннікаў. Раней паведамлялася, што на сустрэчу з Папам павінна прыехаць 2 000 пілігрымаў з Беларусі. Сёння ўжо кажуць, што лічба можа быць значна большая, паведамляе «Белсат».

Але не толькі з моладдзю сустракаецца Пантыфік. Францішак збіраецца сустрэцца з духавенствам, каб акрэсліць складаныя выклікі, якія ўзніклі перад Царквой, не абмінаючы ганебных тэмаў.

Хтосьці ўжо ўбачыў Папу, а хтосьці яшчэ збіраецца ў дарогу. Заўтра Пантыфік адслужыць Імшу ў Коўне, а ў панядзелак Францішак павінен прыехаць у латвійскі санктуарый у Аглоне. Там памаліцца разам з біскупам Рыма збіраецца прынамсі тысяча каталікоў з Віцебскай вобласці.

«Будзем маліцца, каб Бог дазволіў нам любіць гэты найкаштоўнейшы дар свабоды. Каб Бог дазволіў нам зразумець, што толькі праўда можа нас вызваліць», - дадаў святар Вячаслаў Барок, кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі.

Выказваюць вернікі і вялікае жаданне сустрэць калі-небудзь кіраўніка Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Але пакуль даводзіцца здавольвацца магчымасцю бачыцца з Пантыфікам на суседскай зямлі.

Апошнія навіны