BE RU EN

У Беларусі чакаецца вецер хуткасцю амаль 100 кіламетраў на гадзіну

  • 22.09.2018, 16:44

МНС папярэджвае аб небяспецы.

У панядзелак і аўторак, 24 і 25 верасня, надвор'е значна пагоршыцца, паведамляецца на сайце Белгідрамета. Месцамі чакаецца вецер парывамі да 25-27 метраў за секунду. Гэта амаль 100 кіламетраў на гадзіну, піша The Village Беларусь.

У панядзелак уначы на паўднёвым захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца працяглыя моцныя дажджы і ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, месцамі да 22-27 м/с. У аўторак моцныя парывы ветру захаваюцца на большай частцы тэрыторыі рэспублікі.

МНС Беларусі на сваёй старонцы ў твітэры папярэджвае пра небяспеку і раіць у гэтыя два дні паменш знаходзіцца на вуліцы.

Апошнія навіны