BE RU EN

Бензін даражэе 17-м разам за год

  • 22.09.2018, 15:11

Паліва на АЗС у Беларусі з 23 верасня падаражэе на 1 капейку.

Паліва на аўтазаправачных станцыях у Беларусі з 23 верасня падаражэе на 1 капейку, паведамілі карэспандэнту БелТА ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».

Такім чынам, кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br1,36, АІ-95-К5-Еўра - Br1,44, АІ-98-К5-Еўра - Br1,65, дызельнага паліва - Br1,44.

У «Белнафтахіме» адзначылі, што канцэрн прадаўжае рэалізацыю палітыкі, накіраванай на паэтапнае падвышэнне коштаў аўтамабільнага паліва, з улікам росту кошту нафты ў мэтах кампенсацыі ўзрослых выдаткаў НПЗ на набыццё вуглевадароднай сыравіны.

Апошнія навіны