BE RU EN

«Капскі шчыра ўкладваў усе сілы ў развіццё беларускага футбола»

  • 22.09.2018, 14:29

Менскае «Дынама» выказала спачуванні ў сувязі са смерцю старшыні праўлення БАТЭ Анатоля Капскага.

«Непрымірымы апанент да ўсякага клубу і абаронца інтарэсаў сваёй каманды на футбольным полі, па-за ім Анатоль Капскі заўсёды паважаў меркаванне калегаў. Заўсёды быў адкрытым да стасункаў і дыялогу.

Як сталы чалец Выканкама АБФФ Анатоль Капскі шчыра ўкладваў усе сілы ў развіццё беларускага футбола.

ЗАТ «ФК «Дынама-Мінск» смуткуе ў сувязі са смерцю Анатоля Капскага і выказвае спачуванні родным і блізкім нябожчыка.

Беларускі футбол панёс вельмі цяжкую страту», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, што іншыя клубы чэмпіянату Беларусі таксама выказалі спачуванні родным і блізкім Капскага.

Апошнія навіны